Разьдзел 20
 1  Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці. 
 2  Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй. 
 3  Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя. 
 4  Дзеля холаду гультай ня хоча араць, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога. 
 5  Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх. 
 6  Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці? 
 7  Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго. 
 8  Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, расьцярушвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту. 
 9  Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»? 
 10  Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА. 
 11  Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці правыя справы ягоныя. 
 12  Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое. 
 13  Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам. 
 14  «Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адыдзецца, тады хваліцца. 
 15  Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя. 
 16  Забяры адзеньне яго, бо ён паручы?ўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго. 
 17  Салодкі чалавеку хлеб ашуканства, але потым пяском напоўняцца вусны ягоныя. 
 18  Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну. 
 19  Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе. 
 20  Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры. 
 21  Спадчына, спачатку пасьпешліва здабытая, ня будзе пры канцы дабраслаўлёная. 
 22  Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён вы?бавіць цябе. 
 23  Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра. 
 24  Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой? 
 25  Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць. 
 26  Мудры валадар расьцярушыць бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае]. 
 27  Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра. 
 28  Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны. 
 29  Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна. 
 30  Вы?тні і раны — лекавальная масьць ад ліхоты, і ўдары ў глыбіню нутра.