Пс 110
1 Алілуя.
Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні.
2 Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.
3 Дзея Ягоная - слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна.
4 Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь.
5 Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет.
6 Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў.
7 Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя,
8 цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.
9 Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае!
10 Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.