Пс 148
Алілуя.
Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.
Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў - і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
10 зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
11 цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
12 хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
13 хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
14 Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.